Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску затрымалі журналіста рэгіянальнай газэты «Коммерческий курьер»


Дзьмітры Суслаў
Дзьмітры Суслаў

У Бабруйску Магілёўскай вобласьці затрымалі журналіста рэгіянальнай газэты «Коммерческий курьер» Дзьмітрыя Суслава, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У чым абвінавачваюць журналіста, пакуль не вядома. Верагодна, заўтра адбудзецца суд па адміністрацыйнай справе супраць яго, дадаюць у БАЖ.

У чэрвені 2022 году Дзьмітрыя Суслава ўжо затрымлівалі і каралі адміністрацыйным арыштам на 15 дзён за рэпост у сацыяльных сетках.

Як адзначаецца ў нядаўняй рэзалюцыі Эўрапарлямэнту, прынятай 15 сакавіка, беларускія журналісты застаюцца аднымі з тых, хто найбольш цярпіць ад рэжыму Лукашэнкі.

На сёньняшні дзень больш за 30 журналістаў знаходзяцца ў турмах; як мінімум 29 незалежных СМІ былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» і заблякаваныя ўладамі. Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, публічны дыскурс амаль цалкам здушаны, а сродкі масавай інфармацыі зазнаюць жорсткія рэпрэсіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG