Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна пачатку «Менскай Вясны — 96»


Мітынг БНФ 24 сакавіка 1996 году
Мітынг БНФ 24 сакавіка 1996 году

Падзеі 24 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дзень у гісторыі

1794 — у Рэчы Паспалітай пачалося збройнае вызваленчае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі. Паўстаньне ставіла на мэце скасаваць першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадах.

Адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Мерачоўшчыне, 2018
Адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Мерачоўшчыне, 2018


1882 — Робэрт Кох абвясьціў пра адкрыцьцё бактэрыі сухотаў.

1919 — у Гомлі пачалося антысавецкае паўстаньне пад кіраўніцтвам Уладзімера Стракапытава.

1984 — першы пробны рэйс першай лініі Менскага мэтро.

1996 — на заклік БНФ 30 000 чалавек выйшлі на вуліцы Менску, каб адзначыць Дзень Незалежнасьці і выказаць пратэст супраць беларуска-расейскай інтэграцыі. Дзень Волі — 1996 распачаў масавыя акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, якія ўвайшлі ў гісторыю як «Вясна-96».

1999 — Пачатак бомбавых удараў NATO па Югаславіі.

2005 — у Кіргізстане пасьля народных хваляваньняў («тульпанавая рэвалюцыя») быў зрынуты прэзыдэнт Аскар Акаеў.

2006 — у Менску пасьля 4 дзён існаваньня ўлады разагналі намётавае мястэчка, створанае падчас акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.

2011 — у Менску асудзілі двух лідэраў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава на 2 і 4 гады калёніі. Гэта была сэрыя судовых працэсаў за Плошчу-2010, хоць гэтых дваіх актывістаў прэвэнтыўна затрымалі яшчэ 18 сьнежня 2010, нібыта за ўчыненую на вуліцы бойку.

У гэты дзень нарадзіліся

1945Аляксей Глебаў, беларускі скульптар.

1949Нік Лоў, брытанскі сьпявак.

1956Стыў Балмэр, прэзыдэнт карпарацыі Microsoft у 2000–2014 гадах.

У памяці

1905 — памёр Жуль Вэрн, францускі пісьменьнік-фантаст.

1980 — памёр Пятрусь Броўка, беларускі літаратар і перакладчык, заснавальнік Беларускай энцыкляпэдыі.

Васіль Быкаў і Пятрусь Броўка. 1970-я гады
Васіль Быкаў і Пятрусь Броўка. 1970-я гады

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG