Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выкладчыка Полацкага ўнівэрсытэту аштрафавалі на 3700 рублёў за «пікет» у Facebook


Нацыянальны беларускі і ўкраінскі сьцягі. Ілюстрацыйнае фота
Нацыянальны беларускі і ўкраінскі сьцягі. Ілюстрацыйнае фота

Прычынай перасьледу выкладчыка Аляксандра Камка стала публікацыя ў Facebook фатаздымка са сьцягам Украіны і бел-чырвона-белай сымболікай.

Як стала вядома «Віцебскай Вясьне», суд Наваполацку 8 лютага абвінаваціў выкладчыка Полацкага дзяржунівэрсытэту Аляксандра Камка ў правядзеньні пікету і аштрафаваў яго на 3700 рублёў.

Суд устанавіў, што Аляксандар Мікалаевіч без атрыманьня дазволу мясцовых уладаў узяў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — пікетаваньні, шляхам публікацыі ў Facebook свайго фота з выявай сьцяга Ўкраіны і бел-чырвона-белай сымболікі.

Мужчына ў судовым паседжаньні віны не прызнаў. Пры гэтым не адмаўляў, што разьмясьціў у Facebook свой фатаздымак са сьцягам Украіны і бел-чырвона-белай сымболікай, з мэтай дэманстрацыі сваёй пазыцыі з нагоды пачатку вайны ва Ўкраіне, аднак сказаў, што не перасьледаваў мэты праводзіць пікетаваньне.

Судзьдзя ж прыйшла да іншай высновы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG