Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, на заснавальніка і галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газэты» Аляксандра Манцэвіча завялі крымінальную справу. У чым вінавацяць рэдактара, невядома, — з адваката ўзялі падпіску аб невыдаваньні.
Аляксандра Манцэвіча затрымалі падчас хвалі ператрусаў у рэгіянальных мэдыя 15 сакавіка. З таго часу ён застаецца за кратамі. Цяпер стала вядома, што Аляксандра перавядуць у сьледчы ізалятар.