Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская пачынае трэці візыт у ЗША. Што ў праграме


Архіўнае фота. Падчас візыту Ціханоўскай у ЗША ў 2021 годзе
Архіўнае фота. Падчас візыту Ціханоўскай у ЗША ў 2021 годзе

Гэтым разам яе суправаджаюць прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінэта: прадстаўніца па сацыяльных пытаньнях Вольга Гарбунова, прадстаўніца ў нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык і прадстаўнік у замежных справах Валер Кавалеўскі.

«Гэта важна, бо пытаньні палітзьняволеных, беларускай мовы, культуры і, агулам, нацыянальнага адраджэньня, заўсёды будуць прыярытэтамі нашай сумеснай працы», — адзначыла Ціханоўская.

Паводле Ціханоўскай, падчас візыту заплянаваныя сустрэчы ў Дзярждэпартамэнце, Палаце прадстаўнікоў і Сэнаце ЗША, з амбасадарамі краін Эўропы і Амэрыкі.

«На кожнай сустрэчы мы будзем казаць пра тое, як важна падтрымліваць беларусаў, беларускі дэмакратычны рух, мэдыя і праваабаронцаў. Мы зноў уздымем тэму прыцягненьня да адказнасьці рэжыму за злачынствы супраць чалавечнасьці і, вядома, запуску адпаведных міжнародных мэханізмаў», — расказала Ціханоўская.

Таксама Ціханоўская паведаміла, што яе каманда возьме ўдзел у канфэрэнцыі Каліноўскага, якая пройдзе 23 сакавіка ў Вашынгтоне. Палітык падкрэсьліла, што гэта першая беларуская канфэрэнцыя на такім высокім узроўні ў ЗША. На ёй разам з эўрапейскімі і амэрыканскімі палітыкамі будзе абмяркоўвацца стратэгія і палітыка ў адносінах да Беларусі. Ціханоўская мае намер растлумачыць, чаму ўводзіць візавыя «баны» супраць беларусаў — контрпрадуктыўна і толькі дапамагае рэжыму.

Сьвятлана Ціханоўская таксама запрасіла беларусаў Амэрыкі на мітынг з нагоды Дня Волі, які адбудзецца 25 сакавіка ў Вашынгтоне на плошчы ля Белага дома.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG