Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Малдовы падпісала закон аб перайменаваньні дзяржаўнай мовы з малдаўскай у румынскую


Прэзыдэнт Малдовы Мая Санду
Прэзыдэнт Малдовы Мая Санду

Прэзыдэнт Малдовы Мая Санду 22 сакавіка падпісала прыняты раней парлямэнтам закон аб перайменаваньні дзяржаўнай мовы з малдаўскай у румынскую, піша NewsMaker.md.

«Гэты закон пацьвярджае гістарычную праўду: дзяржаўная мова ў Малдове — румынская», — цытуе выданьне словы Маі Санду.

Яна адзначыла, што румынская — адна з афіцыйных моваў Эўразьвязу, і выказала пажаданьне, каб яна «аб’яднала ўсіх, хто жыве на гэтай зямлі і любіць яе».

«Тыя, хто дзесяцігодзьдзямі казаў нам, што мы, грамадзяне Малдовы, гаворым на „малдаўскай“, а не на румынскай мове, перасьледуюць толькі адну мэту: падзяліць нас. Таму што, падзяліўшы народ, яго лягчэй падпарадкаваць і кантраляваць. Тых, хто спрабуе нас падзяліць, хвалюе не лінгвістыка, а тое, як утрымаць Малдову ў стане вечнага нацыянальнага разладу», — дадала Санду.

  • 16 сакавіка парлямэнт Малдовы ўхваліў у 2-м чытаньні законапраект, паводле якога назву дзяржаўнай мовы ў Канстытуцыі і ўсіх іншых законах зьменяць з «малдаўскай» на «румынскую».
  • Законапраект у парлямэнт Малдовы ўнесла ў канцы лютага 2023 году прэзыдэнцкая фракцыя «Дзеяньне і салідарнасьць». Дэпутаты прапанавалі выканаць рашэньне Канстытуцыйнага суду, які ў 2013 годзе пастанавіў, што Дэклярацыя незалежнасьці краіны мае перавагу над Канстытуцыяй — а ў той Дэклярацыі дзяржаўнай мовай названа румынская. Рашэньне Канстытуцыйнага суду было абавязковым.
  • Супраць законапраекту выступілі апазыцыйныя камуністы і сацыялісты. Яны прапанавалі выключыць законапраект з парадку дня, але не набралі неабходных галасоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG