Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі рэзкае падзеньне даходу ад турыстаў — амаль на 83%


Адзін з гатэляў у Менску, архіўнае фота
Адзін з гатэляў у Менску, архіўнае фота

У Беларусі выручка, якая паступіла ад разьмяшчэньня турыстаў у гатэлях, у 2022 годзе склала 261 млн рублёў ($99,7 млн па сярэднім курсе Нацбанка за год). Пра гэта сьведчаць апублікаваныя 21 сакавіка зьвесткі Белстату.

Выручка ад разьмяшчэньня ў гатэлях беларускіх грамадзян склала 104 млн рублёў, іншаземцаў — 156,6 млн рублёў.

У параўнаньні з 2021 годам выручка зьнізілася амаль на 83% — год таму яна была на ўзроўні 1,53 млрд рублёў ($602 млн). Прычым іншаземцы забясьпечылі прыток 1,4 млрд рублёў, а на беларусаў прыпала ўсяго 128 млн выручкі.

У два разы меншай, чым у 2022-м, выручка ад разьмяшчэньня ў гатэлях была ў 2020 годзе — 131 млн рублёў, або $ 53 млн у пераліку на даляры. У той год была эпідэмія COVID-19.

Выручка, якая паступіла ад індывідуальных сродкаў разьмяшчэньня, у 2022 годзе склала 57 600 тыс. рублёў ($ 20,9 млн). Да індывідуальных сродкаў разьмяшчэньня паводле міжнароднай мэтадалёгіі адносяцца ўласнае жытло (вілы, кватэры, асабнякі), жыльлё ў арэнду, разьмяшчэньне ў сяброў, сваякоў і іншае.

У 2021 годзе ад разьмяшчэньня турыстаў у арэндным жыльлі атрымана выручка ў памеры 63,1 млн рублёў ($ 25 млн).

Выручка ў рублях за 2022 год параўнальная з 2017-м, калі яна была роўная 55,7 млн рублёў. Аднак у пераліку на даляры па сярэднім курсе за год гэта будзе $ 25,5 млн.

З апошніх васьмі гадоў самым блізкім да 2022 году па выручцы ад разьмяшчэньня турыстаў у арэндным жыльлі ў пераліку на даляры быў 2016 год. Тады яна была роўная 47,7 млн рублёў, што па сярэднім курсе за год склала $ 23,9 млн.

Паводле зьвестак Белстату, турыстаў у Беларусі ў 2022 годзе прымалі 592 гатэлі і аналягічныя сродкі разьмяшчэньня, іх паслугамі скарысталіся 1,9 млн чалавек, у тым ліку 1,1 млн беларусаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG