Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз паставіць Украіне 1 мільён снарадаў у наступныя 12 месяцаў


Краіны Эўрапейскага Зьвязу прынялі рашэньне аб пастаўцы Ўкраіне 1 мільёна артылерыйскіх снарадаў у бліжэйшыя 12 месяцаў.

Гаворка ідзе пра боепрыпасы калібру 155 мілімэтраў, якія падыходзяць для артылерыі стандарту NATO. Пра гэта па выніках сустрэчы эўрапейскіх міністраў у Брусэлі заявіў міністар абароны Эстоніі Хана Пэўкур.

Раней кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Бурэль выступіў з трохэтапным плянам падтрымкі Ўкраіны і павелічэньня абараназдольнасьці Эўропы. Ён прапанаваў агульнаэўрапейскаму фонду міру дадаткова выдзеліць Украіне 1 мільярд эўра на закуп боепрыпасаў. Яшчэ 1 мільярд эўра павінен быць выдзелены на папаўненьне Эўропай уласных запасаў. Трэцім этапам павінна быць разьвіцьцё абароннай прамысловасьці ў краінах ЭЗ.

Пастаўкі мільёна снарадаў Украіне ў бліжэйшы год павінны абысьціся Эўропе ў суму каля двух мільярдаў эўра. У іх павінны ўзяць удзел 16 з 27 краін-чальцоў Эўразьвязу, а таксама Нарвэгія, якая ў яго не ўваходзіць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG