Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі стварэньне транспартнага калідора праз Азэрбайджан і Іран


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін абмеркавалі ў тэлефоннай гутарцы сёньня пэрспэктывы будаўніцтва транспартнага калідора Поўнач — Поўдзень, які пройдзе праз Расею, Азэрбайджан і Іран.

Яшчэ адной тэмай размовы стала «сумесная праца ў сфэры імпартазамяшчэньня», паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

Прэсавая служба прэзыдэнта РФ паведамляе, што ў размове таксама абмяркоўваліся «пытаньні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяньня дзьвюх краін».

Расейскія СМІ анансавалі сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна 6 красавіка ў Маскве.

Папярэдні раз Лукашэнка і Пуцін сустракаліся 17 лютага ў Падмаскоўі. 19 сьнежня мінулага году прэзыдэнт РФ наведаў Менск. Палітыкі таксама сустракаліся 26 сьнежня на нефармальным саміце СНД у Санкт-Пецярбургу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG