Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Яну Пінчук, якую выдала Расея, пачнуць судзіць у Менску 10 красавіка


Менскі гарадзкі суд. Архіўнае фота
Менскі гарадзкі суд. Архіўнае фота

У Беларусі 1462 палітвязьні, паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць, што палітзьняволеных нашмат больш.

Палітзьняволеную Яну Пінчук абвінавачваюць паводле 5 крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў «стварэньні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй», паведамляе «Вясна».

Беларуску 9 жніўня экстрадавалі з Расеі ў Беларусь, нягледзячы на забарону Камітэту правоў чалавека ААН. Цяпер яе абвінавачваюць па пяці артыкулах КК:

  • ч. 3 арт. 130 (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці);
  • ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу, ажыцьцяўленьню дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі);
  • ч. 1 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня);
  • ч. 3 арт. 293 (навучаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках);
  • ч.1 арт. 290-1 (дзейнасьць па стварэньні арганізацыі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці такой арганізацыяй, або яе часткай ці яе структурнымі падразьдзяленьнямі).

Суд над Янай пачнецца 10 красавіка ў Менскім гарадзкім судзе. Судзьдзя — Тацяна Фалькоўская.

Яна Пінчук
Яна Пінчук

Беларуску Яну Пінчук затрымалі ў Расеі ў лістападзе 2021 году. У Беларусі сілавікі абвясьцілі яе ў вышук за адміністраваньне пратэставых чатаў. Камітэт правоў чалавека ААН забараніў Расеі выдаваць Яну ў Беларусь, але расейскія ўлады гэта праігнаравалі.

Журналіста Сяргея Сацука перавялі ў магілёўскую калёнію

Журналісту Сяргею Сацуку прысудзілі 8 гадоў калёніі. Сяргея абвінавацілі паводле трох артыкулау Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 2 арт. 130 (распальваньне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 426 (перавышэньне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў). 10 лютага Вярхоўны суд пакінуў вырак у сіле.

Праваабаронцам стала вядома, што днямі Сацука этапавалі ў магілёўскую калонію № 15.

Адрас Сяргея: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Сяргей Віктаравіч Сацук.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG