Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 80 гадоў з дня сьмерці Васіля Захаркі


Васіль Захарка, прэзыдэнт Рады БНР у 1928–1943 гадах
Васіль Захарка, прэзыдэнт Рады БНР у 1928–1943 гадах

Дата дня

14 сакавіка 1943 году памёр Васіль Захарка, вайсковец, палітычны дзеяч і публіцыст, прэзыдэнт Рады БНР у 1928–1943 гадах.

Магіла прэзыдэнта Рады БНР і яго жонкі, Альшанскія могілкі, Прага
Магіла прэзыдэнта Рады БНР і яго жонкі, Альшанскія могілкі, Прага

Таксама ў гэты дзень

1499 — кароль і вялікі князь Аляксандар надаў Менску магдэбурскае права.

1633 — кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза афіцыйна прызнаў праваслаўную царкву на тэрыторыі Рэчы Паспалітае.

1863 — у Горадні на чыгуначным вакзале адбыўся бой паўстанцаў з расейскімі войскамі.

1919 — у Нясьвіжы распачалося антыбальшавіцкае паўстаньне.

1990 — з Канстытуцыі СССР быў выключаны шосты артыкул — пра кіраўнічую ролю камуністычнай партыі.

1992 — пачатак баявых дзеяньняў урадавых войскаў Малдовы супраць сэпаратыстаў у Прыднястроўі.

2006 — Афіцыйнае адкрыцьцё Палескага драматычнага тэатру.

У гэты дзень нарадзіліся

1879 Альбэрт Айнштайн, нямецкі фізык-тэарэтык, стваральнік тэорыі адноснасьці.

Альбэрт Айнштайн
Альбэрт Айнштайн

1902Павал Малчанаў, беларускі актор.

1931 Павал Дубашынскі, беларускі актор.

1931Павал Місько, беларускі пісьменьнік.

На літаратурнай сустрэчы ў Слоніме. Зьлева направа: Анатоль Іверс, Павал Пруднікаў, Павал Місько, Яўгенія Янішчыц. 1980-я гг. З фондаў БДАМЛіМ
На літаратурнай сустрэчы ў Слоніме. Зьлева направа: Анатоль Іверс, Павал Пруднікаў, Павал Місько, Яўгенія Янішчыц. 1980-я гг. З фондаў БДАМЛіМ

У памяці

1644 Мікалай Сапега, ваявода менскі, ваявода берасьцейскі, кашталян віленскі.

1883 Карл Маркс, нямецкі філёзаф і эканаміст.

1979 Міхась Сяўрук, беларускі мастак і графік.

Міхась Сяўрук. Аўтапартрэт. 1938
Міхась Сяўрук. Аўтапартрэт. 1938

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG