Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі палітоляг Пастухоў назваў тры прычыны, чаму Захад не адверне Лукашэнку ад Пуціна


Уладзімір Пастухоў
Уладзімір Пастухоў

Расейскі палітоляг Уладзімір Пастухоў, навуковы супрацоўнік Унівэрсытэцкага каледжа Лёндана, у стрыме расейскага журналіста Аляксея Венядзіктава адказаў на пытаньне : «Ці можа Захад нешта прапанаваць Лукашэнку, каб ён адвярнуўся ад Пуціна?»

«На жаль, Лукашэнка можа адвярнуцца ад Пуціна ўсім, што вышэй за таз. Але тым, што ніжэй за таз, адвярнуцца ня можа. Бо ёсьць рука, якая трымае яго за тое, што ніжэй за таз». — жартаўліва адказаў Пастухоў.

Паводле яго, няма такой прапановы, якая б прымусіла Лукашэнку адвярнуцца. Навуковец назваў тры прычыны:

  • «Першая — у Беларусі стаяць расейскія войскі.
  • Другая — Беларусь інфільтраваная расейскімі агентамі, і КДБ Беларусі інтэграваны ў значнай ступені ў ФСБ Расеі. Мы бачылі ва Ўкраіне, як моцна была інфільтраваная СБУ расейскімі агентамі. А пра Беларусь тут няма чаго і гаварыць.
  • І трэцяя прычына — гэта падзеі 2020 году. І там было столькі крыві і злачынстваў, што для таго, каб яму нешта маглі прапанаваць, гэтая прапанова павінна ўтрымліваць кампраміс зь сіламі, якія супрацьстаяць яму ў Беларусі. А пасьля 2020 году такі кампраміс знайсьці вельмі складана. Ён закладнік. А закладніку нічога прапанаваць немагчыма». — сказаў Уладзімір Пастухоў.

На працягу апошніх месяцаў экспэрты неаднаразова заяўлялі, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі высылае на Захад сыгналы аб гатоўнасьці да перамоваў. Беларускіх парлямэнатроў запрашалі нядаўна на Парлямэнцкую Асамблею АБСЭ, а міністар замежных справаў Вугоршчыны наведаў Менск. Аднак пра нейкія зрухі ў кантактах паміж Менскам і Захадам афіцыйна не паведамляў аніводзін ў бакоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG