Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран і Саудаўская Арабія дамовіліся аднавіць адносіны


Перамовы саудаўскіх і іранскіх дыпляматаў
Перамовы саудаўскіх і іранскіх дыпляматаў

Іран і Саудаўская Арабія дамовіліся пра аднаўленьне дыпляматычных адносін і абмен амбасадарамі ў бліжэйшы час.

Пра гэта паведамляюць у пятніцу агенцтвы і СМІ абедзьвюх краін.

Пагадненьню папярэднічалі перамовы, якія прайшлі ў сталіцы Кітаю Пэкіне. КНР выступіла ў якасьці пасярэдніка.

Іранскае дзяржаўнае агенцтва ІРНА паведамляе, што іранская амбасада ў Эр-Рыядзе і саудаўская ў Тэгеране адновяць працу на працягу двух месяцаў.

Адносіны паміж шыіцкім Іранам і суніцкай Саудаўскай Арабіяй у апошнія гады былі варожыя. Тэгеран і Эр-Рыяд падтрымлівалі розныя бакі кровапралітных канфліктаў у Сырыі і Емэне. У 2016 годзе былі фармальна разарваныя дыпляматычныя адносіны паміж краінамі.

Сёньня была апублікаваная сумесная заява Саудаўскай Арабіі і Ірану, у якой гаворыцца, што краіны абавязаліся ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы адна адной.

Пра нармалізацыю адносін дзьвюх буйных краін рэгіёну абвешчана на фоне росту напружанасьці ў адносінах паміж Вашынгтонам, традыцыйным партнэрам Саудаўскай Арабіі, і Тэгеранам. Міністар абароны ЗША Лойд Остын напярэдадні падчас візыту ў Ізраіль заявіў, што Іран не павінен стаць уладальнікам ядзернай зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG