Па выніках нарады ён прапанаваў дадаткова выдзеліць Украіне з агульнаэўрапейскага фонду 1 мільярд эўра на закуп боепрыпасаў. Яшчэ 1 мільярд павінен быць выдзелены на папаўненьне Эўропай уласных запасаў.
Акрамя таго, ён паведаміў, што ўжо да канца сакавіка Эўразьвяз скончыць навучаньне больш за 11 тысяч украінскіх вайскоўцаў. Усяго ў 2023 годзе падрыхтоўку ў Эўропе пройдуць 30 тысяч украінскіх вайскоўцаў.
- 25 лютага Эўразьвяз ухваліў новыя санкцыі супраць Расеі за яе ўварваньне ва Ўкраіну. 10-ы па ліку санкцыйны пакет прадугледжвае скарачэньне экспарту прамысловых тавараў на 11 млрд эўра. ЭЗ аб’явіў, што зь яго ў Расею больш не пастаўляюцца ніякія тэхналёгіі, якія могуць быць выкарыстаныя ў ваенных мэтах.