Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З мабільнай праграмы «Сбербанку» прыбралі беларускую мову


Офіс БПС-Сбербанк у Менску
Офіс БПС-Сбербанк у Менску

Раней у мабільным дадатку беларуская мова была, але пасьля яго абнаўленьня зьнікла. 

Зьмены не на карысьць беларускай мовы заўважыла ініцыятыва «Ўмовы для мовы». Там ьвярнуліся ў сам банк з просьбай патлумачыць, што сталася.

«Зараз па рашэньні банку ў мабільным дадатку можна выкарыстоўваць толькі расейскую мову, магчымасьць выбару іншай мовы адсутнічае.

Гэта рашэньне зьяўляецца правам банку, не парушае дзейнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь і абумоўлена высокімі выдаткамі на падтрыманьне дадатковых лякалізацый пры малой кліенцкай базе карыстальнікаў беларускага моўнага пакету», — адказалі на электронны зварот у «Сбербанку».

«БПС-Сбербанк» — беларускі банк з расейскім капіталам. Гэта адзін з найбуйнейшых банкаў Беларусі паводле актываў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG