Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 16 чалавек, цяпер у ім 2503


Будынак Міністэрства ўнутраных спраў
Будынак Міністэрства ўнутраных спраў

Міністэрства ўнутраных спраў 3 сакавіка ўнесла яшчэ 16 чалавек у сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», цяпер у ім 2503 прозьвішчы.

Сярод іншых у сьпісе цяпер фігуруе шэраг палітвязьняў — асуджаны да 4,5 года пазбаўленьня волі Ільля Мігно, Алесь Папковіч — да двух гадоў, Андрэй Шункевіч — 2,5 года.

Усяго сярод абнаўленьня шэсьць чалавек, якія адбываюць пакараньне, і дзевяць зь непагашанай судзімасьцю.

У розных спалучэньнях ім прад’яўленыя пералічаныя вышэй артыкулы КК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG