Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байцы Палка Каліноўскага ізноў узялі ў палон расейцаў. Адзін расказаў, як іх караюць расейскія камандзіры. ВІДЭА


Павал Кулажанка, баец Палка Каліноўскага. На відэа размаўляе з узятым у палон
Павал Кулажанка, баец Палка Каліноўскага. На відэа размаўляе з узятым у палон

Палкавое падразьдзяленьне БПЛА імя Мікіты Крыўцова ў ходзе штурмавой апэрацыі ўзяло палонных, у чарговы раз папоўніўшы абменны фонд Украіны. Пра гэта Полк Каліноўскага паведаміў у сваім тэлеграм-канале.

На відэа, якое апублікавалі беларускія добраахвотнікі, адзін з палонных распавядае пра жорсткасьць свайго кіраўніцтва, голад як від пакараньня і ўпершыню з моманту палону размаўляе з бацькам.

«Мы мабілізаваныя, а нас на перадавую кідаюць. Другая партыя прыяжджае і кідаюць яшчэ. Езьдзілі два разы на палігон (вучыцца страляць — РС). Я страляў недзе чатыры ражкі. Я крычаў, што я наводчык. А яны кажуць, наводчык — гэта кулямётчык. Далі кулямёт і я цягаўся зь ім. Потым я яго выкінуў. „Гражданку“ (мабілізаваных — РС) кідаюць проста як мяса», — расказаў мужчына на відэа.

Ён дадаў, што за правіны кіраўніцтва садзіць мабілізаваных расейцаў у канавы і не даюць ежы.

«Апошні пацан сядзеў там дзён 10. Яму кіянкай два пальцы адбілі. Пазногці сінія. І рабрыну хіба зламалі. За тое, што ён п’яны прыйшоў. Сказаў, кшталту, на табе 20 000 (расейскіх рублёў — РС). На стол яму кінуў. І кажа, я паехаў са сваімі хлопцамі. А камандзір дывізіі ўстаў і кажа: «Ты што, а... еў, ці што. Тры дні яго білі».

Адзін з байцоў ПКК Павал Кулажанка патэлефанаваў бацьку ваеннапалоннага і расказаў, што яго сын у палоне і што да яго ставяцца добра, згодна з пастановамі Жэнэўскай канвэнцыі. Яго маюць уключыць у сьпісы на абмен.

«Мы спадзяемся, што гэта паскорыць вяртаньне з палону нашых ваяроў». — гаворыцца ў публікацыі Палка Каліноўскага.

Папярэдні раз пра ўзяцьце ў палон баевікоў ПВК «Вагнэр» байцы падразьдзяленьня БПЛА імя Мікіты Крыўцова Палка Каліноўскага паведмілі 1 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG