Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інстытут вывучэньня вайны: Украіна рыхтуецца да адводу войскаў з Бахмута


Узброеныя сілы Ўкраіны, падобна, ствараюць умовы для кантраляванага адводу войскаў зь некаторых раёнаў Бахмута, які расейскія войскі спрабуюць захапіць з траўня 2022 году, гаворыцца ў зводцы амэрыканскага Інстытута вывучэньня вайны (ISW) за 3 сакавіка.

Апублікаваныя ў 3 сакавіка кадры пацьвярджаюць, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны разбурылі два важныя масты ў раёне Бахмута — адзін праз раку Бахмутоўка на паўночным усходзе горада і іншы на трасе да пасёлка Хромава на захад ад Бахмута. Гэта можа сьведчыць аб тым, што ўкраінскія войскі разьлічваюць перашкодзіць прасоўваньню расейскіх войскаў ва ўсходняй частцы Бахмута і абмежаваць патэнцыйныя шляхі іх адыходу на захад, адзначаюць аналітыкі ISW.

Калі ваеннае камандаваньне Ўкраіны палічыць неабходным сысьці з Бахмута, дык, імаверна, будзе праведзены абмежаваны і кантраляваны адыход з асабліва складаных сэктараў усходняга Бахмута, заключаюць экспэрты.

Выведка Вялікай Брытаніі зьвяртае ўвагу на разбурэньне двух мастоў у Бахмуце. Пры гэтым у ведамстве адзначаюць, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны ўмацоўваюць элітнымі падразьдзяленьнямі паўночныя ўскраіны Бахмута, якія сталі ўразьлівыя для расейскіх атак з трох бакоў.

Генштаб Узброеных сіл Украіны ў ранішняй зводцы за 4 сакавіка паведамляе, што расейскія вайскоўцы не пакідаюць спробаў акружыць Бахмут. За мінулыя суткі, па дадзеных Ўзброеных сіл Украіны, на Бахмуцкім кірунку былі адбітыя шматлікія расейскія атакі ў раёнах самога Бахмута, а таксама населеных пунктаў Васюкоўка, Дубава-Васільеўка, Багданаўка і Іванаўскае.

Раней дарадца прэзыдэнта Ўкраіны па эканамічных пытаньнях Аляксандар Раднянскі заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы могуць правесьці «стратэгічнае адступленьне» з Бахмута.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG