Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі сутыкнуліся два цягнікі, загінулі сама меней 36 чалавек, беларусы не пацярпелі

абноўлена

На поўначы Грэцыі ў ноч на 1 сакавіка сутыкнуліся пасажырскі і грузавы цягнікі. Паводле апошніх дадзеных, сама меней 36 чалавекі загінулі.

66 чалавек знаходзяцца на лячэньні ад атрыманых траўмаў у бальніцах, прычым 6 зь іх — у рэанімацыі. Агулам у пасажырскім цягніку знаходзіліся 350 пасажыраў. Тых, каму не спатрэбілася мэдыцынская дапамога, эвакуавалі ў Салёнікі.

Грамадзян Беларусі сярод пацярпелых пры сутыкненьні цягнікоў у Грэцыі няма, паведаміла БелТА са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Сутыкненьне адбылося на станцыі Эвангелізмас каля мястэчка Тэмпі, больш чым за 200 км на паўночны захад ад Атэнаў.

Пасажырскі цягнік ехаў з Атэнаў у Салёнікі, тры яго вагоны пры сутыкненьні перакуліліся, пачаўся пажар. Ён было настолькі моцным, што першыя два вагоны разбураныя цалкам, адзін з вагонаў згарэў.

Абставіны здарэньня пакуль не вядомыя. Iefimerida піша, што зь невядомай прычыны абодва цягнікі апынуліся на адной каляіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG