Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Галіны Сямдзянавай


Галіна Сямдзянава
Галіна Сямдзянава

Падзеі 28 лютага ў Беларусі, у сьвеце, у гісторыі

Дата дня

28 лютага 1947 году нарадзілася Галіна Сямдзянава, палітык, сябра фракцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі ХІІ скліканьня, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Таксама ў гэты дзень

1468 — у Вялікім княстве Літоўскім прымаецца першы крымінальны кодэкс, так званы Судзебнік, які яшчэ называюць Статутам Казіміра. Напісаны ён быў на старабеларускай мове і спарадкаваў усе віды злачынстваў і пакараньняў.

1854 — заснаваная Рэспубліканская партыя ЗША.

1922 — Вялікая Брытанія прызнала незалежнасьць Эгіпту.

2013 — папа Бэнэдыкт XVI сышоў з пасаду.

Папа Бэнэдыкт XVI, які сышоў у адстаўку (справа), разьвітваецца з сваім пераемнікам папам Францішкам, 2013
Папа Бэнэдыкт XVI, які сышоў у адстаўку (справа), разьвітваецца з сваім пераемнікам папам Францішкам, 2013

У гэты дзень нарадзіліся

1533Мішэль Мантэнь, францускі пісьменьнік і філёзаф.

Мішэль Мантэнь
Мішэль Мантэнь

1901 Лайнус Карл Полінг, амэрыканскі хімік, ляўрэат дзьвюх Нобэлеўскіх прэміяў — прэміі па хіміі і прэміі міру.

1913Аляксей Шудзейка, дзеяч беларускай эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

1949 Ібрагім Канапацкі, гісторык, грамадзкі дзеяч, адзін зь лідэраў татарскай грамады Беларусі.

Ібрагім Канапацкі
Ібрагім Канапацкі

У памяці

1616 Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка», дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, вандроўнік.

Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка»
Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка»

1942 Канстанцін Пушкарэвіч, беларускі і расейскі славіст, літаратуразнаўца, пэдагог.

1942 Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык.

1985 Вадзім Жучкевіч, беларускі географ.

1986 Улаф Пальмэ, прэм’ер-міністар Швэцыі (забіты).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG