Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Пуціна заявіў, што ў Менску зьняпраўдзілі атаку на расейскі самалёт у Мачулішчах. Але гэтага не было


Дзьмітрый Пяскоў
Дзьмітрый Пяскоў

Дзьмітрый Пяскоў адмовіўся камэнтаваць атаку на расейскі самалёт у Беларусі.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў ня стаў камэнтаваць паведамленьні аб пашкоджаньні расейскага самалёта ДРЛА А-50 нібыта ў выніку атакі дронаў на вайсковы аэрадром у Мачулішчах пад Менскам.

Яго цытуе Ria.ru:

«Не, нам няма чаго тут казаць. Гэта ўсё ж інфармацыя, якая была апублікаваная, у ёй ішла гаворка пра Беларусь, і Беларусь абвергла», — сказаў Пяскоў журналістам.

Аднак на гэты момант беларускія афіцыйныя асобы ніяк не камэнтавалі інцыдэнту у Мачулішчах і не зьняпраўджвалі яго.

  • ByPol паведаміў, што выбухі пашкодзілі пярэднюю і цэнтральную часткі самалёта. Адказнасьць за дывэрсію ў Мачулішчах узялі ўдзельнікі пляну «Перамога».
  • Рэжым Аляксандра Лукашэнкі пакуль ніяк не пракамэнтаваў здарэньне, хоць сам Лукашэнка склікаў не анансаваную раней нараду зь сілавікамі.
  • Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што афіцыйны Менск зьняпраўдзіў інцыдэнт, хоць гэтага не адбылося.
  • Пасьля меркаванага выбуху ў Мачулішчах памежнікі ўзмоцнена праглядаюць людзей на выезьдзе зь Беларусі.
  • Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманьні людзей ў Мачулішчах і Фаніпалі пасьля меркаванага падрыву.
  • Рэдакцыя Свабоды пакуль ня можа спраўдзіць гэтую інфармацыю з дапамогай незалежных крыніц.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG