Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі адмовілася караць праўладны тэлеграм-канал за абразы


Ільля Міронаў
Ільля Міронаў

Міністэрства інфармацыі адмовілася рэагаваць на зьняважлівы кантэнт аднаго з праўладных тэлеграм-каналаў, на які паскардзіўся гомельскі актывіст Ільля Міронаў.

Пра гэта паведамляе выданьне «Гомель штодзень».

Як мы паведамлялі, Міронаў зьвярнуўся ў міністэрства з просьбай вынесьці папярэджаньне аўтарам рэсурсу, які, на погляд актывіста, распальвае нянавісьць у грамадзтве.

У адказе міністэрства адзначаецца, што адпаведны тэлеграм-канал не зарэгістраваны ў міністэрстве ў якасьці сеткавага выданьня і не зьяўляецца сродкам масавай інфармацыі.

Таму, паводле Мінінфарму, ён ня можа ўжыць да рэсурсу меры, якія ўжываюцца ў дачыненьні да рэдакцыяў СМІ і ўласьнікаў сеткавых выданьняў.

Ільля Міронаў не задаволены адказам міністэрства. Ён адзначыў, што ўлёткі з матэрыяламі тэлеграм-каналу, распаўсюджваюцца на дзяржаўных прадпрыемствах.

«Адказ зь Міністэрства інфармацыі чаканы. Я высьветліў, што прапагандысцкі тг-канал не зьяўляецца СМІ, таму буду зьвяртацца ў суд і праваахоўныя органы. Я веру ў закон і парадак», — зазначае Ільля.

  • У пачатку лютага Гомельскі актывіст, былы палітвязень Ільля Міронаў зьвярнуўся ў Міністэрства інфармацыі са скаргай на праўладны тэлеграм-канал «Жёлтые сливы» за публікацыю ў канцы лістапада 2022 году матэрыялу «паклёпніцкага характару, у якім у якасьці ілюстрацыі выкарыстоўваліся скрыншоты зь яго асабістай старонкі «УКантакце».
  • Тэкст суправаджаўся зьневажальнымі камэнтарамі ў адрас Ільлі Міронава. У прыватнасьці, невядомы аўтар выкарыстоўваў такія словы, як «падла», «дармаед», «дэгенэрат», «графаман».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG