Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт Лукашэнкі прыляцеў з Масквы ў Менск праз расейскую Цьвер


Боінг 737-800, ілюстрацыйнае фота
Боінг 737-800, ілюстрацыйнае фота

Самалёт Boeing 737-800 з бартавым нумарам EW-001PA, на якім Аляксандар Лукашэнка лятаў у Маскву на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным, вярнуўся ў Менск, заляцеўшы па дарозе ў расейскую Цьвер. Ці вярнуўся на ім у Менск Аляксандар Лукашэнка – невядома.

Boeing 737-800 з бартавым нумарам EW-001PA сёньня а 14:02 маскоўскага часу вылецеў з аэрапорта «Ўнукава» і прызямліўся ў Цьвярской вобласьці РФ, сьведчаць дадзеныя сэрвісу Radarbox. Маршрут адсачыў @reformby. Ці быў на борце Аляксандар Лукашэнка, не паведамляецца.

Сэрвіс flightaware.com інфармуе, што боінг Лукашэнкі прыляцеў зь Цьвярской вобласьці ў Менск а 22:05 паводле менскага часу.

З учорашняга дня пра месца знаходжаньня Лукашэнкі нічога невядома. Апошнія паведамленьні датычыліся афіцыйнай часткі сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў пятніцу.

У Цьвярской вобласьці на тэрыторыі нацыянальнага парку «Завідава» знаходзіцца дзяржаўная рэзыдэнцыя «Русь». У чэрвені 2022 году Лукашэнка ўжо быў у гэтай рэзыдэнцыі на запрашэньне Пуціна. Тады ён таксама зьнік з публічнай прасторы на некалькі дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG