Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі вызначылі ВНУ, у якія можна паступіць без іспытаў. Але з умовамі


Галоўны корпус БДУ ў Менску, архіўнае фота
Галоўны корпус БДУ ў Менску, архіўнае фота

Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла тры вышэйшыя навучальныя ўстановы, у якія можна будзе паступіць без уступных іспытаў.

Адпаведную пастанову апублікавалі 18 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, пасьля апублікаваньня яна набыла сілу.

Згодна зь ёй, без іспытаў можна будзе паступіць у:

  1. Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт,
  2. Беларуска-Расейскі ўнівэрсытэт,
  3. Палескі дзяржаўны ўнівэрсытэт.

У гэтыя ВНУ без іспытаў (у тым ліку ў адпаведнасьці з дамовай аб мэтавай падрыхтоўцы спэцыялістаў) будуць залічваць тых, хто ў рамках профільнага навучаньня засвоіў праграму сярэдняй адукацыі з вывучэньнем асобных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні ў гэтых ВНУ або ў ліцэі БДУ.

3 студзеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, у якім гаворыцца, хто зможа патрапіць у беларускія ВНУ без іспытаў і па льготах. Згодна зь ім, без іспытаў у ВНУ могуць паступіць:

пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх і ўнівэрсытэцкіх алімпіяд, выпускнікі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку (па рэкамэндацыі назіральнай рады), выпускнікі ліцэяў пры ўнівэрсытэтах (калі паступаюць менавіта ў гэты ўнівэрсытэт) абітурыенты, якія здалі Адзіны дзяржаўны экзамэн у Расеі (пры паступленьні на платную форму навучаньня).

Таксама па-за конкурсам будуць залічвацца дзеці сілавікоў, а менавіта дзеці вайскоўцаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія сталі інвалідамі пры выкананьні службовых абавязкаў, выхаванцы вайскова-патрыятычных клюбаў пры паступленьні ў ВНУ Мінабароны, МУС, Дзяржаўнага памежнага камітэту і на вайсковыя факультэты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG