Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія: Мы мусім і далей падтрымліваць беларусаў у іх памкненьні да вяршэнства закону і рэальнай незалежнасьці


Янэз Ленарчыч
Янэз Ленарчыч

Прадэманстраваная беларускім народам прыхільнасьць да свабоды і дэмакратыі зьяўляецца крыніцай вялікага натхненьня, гаворыцца ў заяве Эўрапейскай камісіі.

Эўракамісар па гуманітарнай дапамозе і кіраваньні крызіснымі сытуацыямі Янэз Ленарчыч прадставіў заяву 16 лютага на пленарнай сэсіі Эўрапарлямэнту.

«Наш абавязак працягваць падтрымліваць іх памкненьне да рэалізацыі правоў, вяршэнства закона, свабодных і справядлівых выбараў, рэальнай незалежнасьці», — падкрэсьліў ён.

Ленарчыч заявіў, што ЭЗ «працягне адстойваць павагу да правоў чалавека ў Беларусі». Ён нагадаў, што прыняты тры рэзалюцыі аб правах чалавека, закліканыя «расказаць пра сытуацыю ў Беларусі і стварыць надзейны мэханізм падсправаздачнасьці пры Офісе Вярхоўнага камісара ў правах чалавека». «Мы падымалі гэтае пытаньне ў Радзе Бясьпекі ААН, АБСЭ і Радзе Эўропы», — адзначыў эўракамісар.

ЭЗ «палітычна і фінансава» падтрымлівае Міжнародную плятформу для Беларусі па прыцягненьню да адказнасьці, якая «зьбірае доказы злачынстваў».

«ЭЗ рашуча адрэагаваў на незаконныя дзеяньні рэжыму Лукашэнкі, увёўшы жорсткія санкцыі ў дачыненьні да Беларусі ў адказ на парушэньні правоў чалавека, міжнародных нормаў і падтрымку расейскай ваеннай агрэсіі. У той жа час мы аказалі сур’ёзную падтрымку народу Беларусі, выдзеліўшы больш за 100 мільёнаў эўра», — дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG