Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рому ніхто не катаваў». Былы рэдактар NEXTA жорстка адказвае Пратасевічу


Раман Пратасевіч на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску. Чэрвень 2021 году.
Раман Пратасевіч на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску. Чэрвень 2021 году.

У Менску пачалі судзіць аўтараў тэлеграм-каналу NEXTA Сьцяпана Пуцілу, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Першых двух завочна, а Пратасевіча вочна, ён пад хатнім арыштам.

Абвінавачаным інкрымінуецца ня менш як 1586 злачынстваў, агулам па больш як 10 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Раман Пратасевіч прызнаў віну ў поўным аб’ёме. Генпракуратура патрабуе ад абвінавачаных пакрыць маёмасную шкоду на суму звыш 30 млн рублёў.

Адзін з фігурантаў справы, Ян Рудзік, расказвае ў эфіры Свабоды Premium, ці датычны канал NEXTA да арганізацыі пратэстаў, якое абвінавачаньне яго зьдзівіла найбольш, што б ён сёньня сказаў Раману Пратасевічу і ці баіцца за мяжой спэцслужбаў Лукашэнкі.

«У іх (уладаў. — РС) вельмі нізкая думка пра беларусаў, бо тэлеграм-канал NEXTA не сядзеў і не прыдумляў усяго гэтага. Мы адлюстроўвалі жаданьні беларусаў. Гэта быў самы папулярны тэлеграм-канал, бо немагчыма было дагрукацца да дзяржаўных СМІ ў вырашэньні розных праблемаў. А да NEXTA можна было напісаць яшчэ да пратэстаў, і справу вырашалі, пачынаючы ад нізкіх заробкаў на прадпрыемстве ці яшчэ нечага. Да нас быў давер, у людзей быў запыт. Гэты прысуд ня толькі для мяне, Ромы і Сьцёпы, а для ўсяго беларускага народу», — кажа Рудзік.

Былы рэдактар NEXTA кажа, што зьмена поглядаў Рамана Пратасевіча пасьля затрыманьня не зьвязаная з катаваньнямі ў турме.

«Як асобы яго ўжо няма, ён зьнішчаны. Паводле маіх выведдадзеных, Рамана Пратасевіча сустракаў з самалёта знакаміты Артур Гайко (супрацоўнік ГУБАЗіК, які здолеў стаць адным з адміністратараў „Чорнай кнігі Беларусі“. — РС), зь якім ён быў знаёмы. Наколькі я чуў, ніхто яго не катаваў, ніхто над ім ня зьдзекаваўся, не кранулі нават пальцам. Ён сам усё здаў. Я б не сказаў, што адбыліся нейкія зьмены зь ім. Ён прыстасаваўся да сытуацыі, у якой ён цяпер знаходзіцца. У гэтым, магчыма, праблема нашай рэвалюцыі, што трапіла шмат выпадковых людзей, якія не былі да гэтага гатовыя і ў якіх былі розныя мэты. У Ромы, напрыклад, — пацешыць сваё самалюбства», — кажа Ян Рудзік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG