Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя назвала колькасьць беларусаў, цалкам вакцынаваных ад COVID-19. Даных пра захворвальнасьць не агучваюць сем месяцаў


Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак

Поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 прайшло 71% насельніцтва, ахоп адной дозай вакцыны склаў 72,1%, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Пра гэта піша BPN.

На 8 лютага 2023 году поўнасьцю вакцынавана 6 млн 572 тыс. чалавек, 6 млн 674 тыс. атрымалі адну дозу вакцыны.

Міністэрства аховы здароўя па-ранейшаму не дае актуальнай інфармацыі пра захворвальнасьць на ковід.

5 ліпеня 2022 году міністэрства паведаміла, што ў краіне зарэгістравана 994 037 выпадкаў ковіду, а з пачатку пандэміі памерла 7118 чалавек. Пасьля гэтай даты Міністэрства аховы здароўя не інфармавала пра захворвальнасьць, хаця ў траўні абяцала публікаваць даныя першага чысла кожнага месяца. На сайце Менскага цэнтру гігіены амаль кожны тыдзень абнаўляецца інфармацыя пра захворвальнасьць на каранавірус у сьвеце, але для Беларусі ўказваюцца даныя за 5 ліпеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG