Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі гарыць завод, які вырабляе дроны, у тым ліку для Ўкраіны


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У аўторак днём у Марупскім краі (Латвія) успыхнуў пажар падвышанай небясьпекі — загарэлася прадпрыемства па вытворчасьці бесьпілётных лятальных апаратаў Edge Autonomy.

Як паведамляе Delfi.lv, утварылася моцнае задымленьне, жыхароў заклікаюць зачыніць дома вокны, а кіроўцаў аўтатранспарту — выбіраць маршруты руху далей ад прадпрыемства. Пажар у Марупе не стварае пагрозы для жыхароў Рыгі, праінфармаваў прадстаўнік Рыскай паліцыі самакіраваньня.

Намесьнік дырэктара Edge Autonomy Яніс Вілманіс паведаміў агенцтву LETA, што пажар прычыніў буйную шкоду, аднак дакладныя яго маштабы пакуль невядомыя.

Прадпрыемства Edge Autonomy — адзін зь вядучых у сьвеце вытворцаў дронаў. Прадукцыя кампаніі пастаўляецца больш як у 70 краінаў сьвету, у тым ліку і ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG