Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Вінцэся Каратынскага


Вінцэсь Каратынскі
Вінцэсь Каратынскі

Падзеі 7 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

7 лютага 1891 году памёр Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі літаратар. Дэбютаваў у друку ў 1856 годзе. Аўтар зборнік паэзіі «Чым хата багата, тым рада» (па-польску, 1857), паэмы «Таміла» (па-польску, 1858), таксама В. Каратынскаму прыпісваюць ананімныя антыцарскія творы «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка суседзяў». Зь беларускамоўных твораў захаваліся вершы «Уставайма, братцы, за дзела, за дзела», «Далі бог-то, Арцём…», «Туга на чужой старане».

Таксама ў гэты дзень

1909 — у Пецярбургу пачалося выданьне культурніцка-асьветніцкага часопісу «Белорусский учитель» на беларускай і расейскай мовах.

1926 — адбыўся першы ўсебеларускі краязнаўчы зьезд.

1992 — пачаўся ўстаноўчы зьезд Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій.

1992— у галяндзкім горадзе Маастрыхце падпісана пагадненьне, якое дало пачатак Эўрапейскаму Зьвязу.

Лідэры Эўропы адзначаюць падпісаньне Маастрыхтскай дамовы аб ўтварэньні Эўрапейскага Зьвязу, 7 лютага 1992
Лідэры Эўропы адзначаюць падпісаньне Маастрыхтскай дамовы аб ўтварэньні Эўрапейскага Зьвязу, 7 лютага 1992

У гэты дзень нарадзіліся

1546Фёдар Еўлашоўскі, аўтар аднаго зь першых узораў старабеларускай мэмуарнай літаратуры — «Дзёньніка».

1812Чарльз Дыкенс, ангельскі пісьменьнік, аўтар раманаў «Олівэр Твіст» і «Дэйвід Копэрфілд».

Чарльз Дыкенс
Чарльз Дыкенс

1881Рамуальд Зямкевіч, беларускі бібліёграф, гісторык літаратуры, публіцыст, перакладчык.

1892Антон Сокал-Кутылоўскі, вайсковы і грамадзкі дзяяч, адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну, вязень ГУЛАГу.

1893 Рыгор Рак, беларускі краязнаўца, у 1938 годзе рэпрэсаваны як сябар «контрарэвалюцыйнай арганізацыі».

У памяці

2018 Генадзь Гарбук, народны артыст Беларусі. З 1962 году і да самай сьмерці Гарбук працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Партфоліё актора налічвае больш за сотню роляў у тэатры і кіно. Генадзь Гарбук — гэта Васіль у спэктаклі і фільме «Людзі на балоце» паводле Івана Мележа, Сымон у «Раскіданым гнязьдзе» Янкі Купалы, Зёлкін у «Хто сьмяецца апошнім» паводле Кандрата Крапівы і дзясяткі іншых роляў.

Генадзь Гарбук
Генадзь Гарбук

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG