Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сазваніўся з Пуціным па вяртаньні з Зымбабвэ і ААЭ


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін. Архіўнае фота.
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін. Архіўнае фота.

Размова праз тэлефон адбылася ў нядзелю, паведаміў тэлеграм-канал «Пул первого».

Паводле прэсавай службы Лукашэнкі, бакі абмеркавалі «агульны парадак узаемадзеяньня ў эканоміцы, палітыцы, пытаньні бясьпекі», а таксама Пуцін і Лукашэнка дамовіліся аб наступнай сустрэчы найбліжэйшым часам. Паведамляецца, што яе мэта – «кантроль за выкананьнем урадамі даручэньняў па імпартазамяшчэньні і антысанкцыйным узаемадзеяньні».

Яшчэ адным блёкам пытаньняў названа падрыхтоўка да пасяджэньня Вышэйшага дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» у красавіку-траўні. «На пасяджэньні, як чакаецца, існуючыя дамоўленасьці будуць фармалізаваны, падпісаны адпаведныя дакумэнты. Але да гэтага ўвесь спэктар актуальных на сёньняшні дзень пытаньняў кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць і ўдакладняць у ходзе маючай адбыцца сустрэчы», — сказана ў паведамленьні.

Прэс-служба Крамля аб размове не паведамляе.

Візыт Пуціна ў Беларусь адбыўся 19 сьнежня 2022 году, першы для яго за тры з паловай гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG