Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль уся Адэса засталася без электрычнасьці


Блэйкаўт ва Ўкраіне
Блэйкаўт ва Ўкраіне

У Адэсе і раёне сотні тысяч людзей засталіся без сьвятла з прычыны аварыі на падстанцыі. Відавочцы паведамілі ў сацсетках, што бачылі дым ад пажару — як мяркуецца, на адной з падстанцый пад Адэсай.

Кіраўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Максім Марчанка адзначыў, што ў рэгіёне адбываюцца аварыйныя адключэньні электразабесьпячэньня. Да вечара 4 лютага без электрычнасьці ўжо амаль суткі заставаліся сама меней 500 тысяч жыхароў горада.

Прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль даручыў накіраваць у Адэсу ўсе магутныя генэратары, якія ёсьць у наяўнасьці ў Мінэнэрга.

Увечары ў суботу ў Адэсе ўдалося падключыць крытычную інфраструктуру горада да энэргазабесьпячэньня. Функцыянуюць сыстэмы водазабесьпячэньня, водаадвядзеньня, цеплазабесьпячэньня.

Пачынаючы з 10 кастрычніка, калі расейскія вайскоўцы ўпершыню нанесьлі масіраваны ракетны ўдар па энэргетычнай інфраструктуры Ўкраіны, усе тры падстанцыі, якія сілкуюць Адэсу і вобласьць былі пашкоджаныя, што наўпрост адбілася на надзейнасьці энэргазабесьпячэньня рэгіёну.

У апошнія дні масіраваных расейскіх удараў ня было. Пры гэтым у суботу па ўсёй Украіне двойчы абʼяўлялася паветраная трывога.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG