Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз польскі дазвол на жыхарства суд адмовіў анкахвораму ў зьмене меры стрыманьня, ён застаецца пад вартай


Суд. Ілюстрацыйнае фота
Суд. Ілюстрацыйнае фота

Суд адмовіў анкахвораму Анатолю Пугачу ў зьмене меры стрыманьня, аргумэнтам стаў польскі від на жыхарства.

Паводле інфармацыі «Берасьцейскай Вясны», 23 студзеня адбылося судовае паседжаньне па справе Анатоля Пугача, які ўжо больш за месяц знаходзіцца ў СІЗА-6.

Бок абароны папрасіў аб зьмене меры стрыманьня для хворага мужчыны. Судзьдзя Ірына Паўлоўская адхіліла скаргу і адмовілася зьмяніць меру стрыманьня прынамсі на хатні арышт — аргумэнтам супраць было названа тое, што ў Анатоля Пугача ёсьць польскі дазвол на жыхарства.

28-гадовага Анатоля Пугача затрымалі ў сярэдзіне сьнежня 2022 году, амаль адразу пасьля вяртаньня з Польшчы. У Беларусь Анатоль прыехаў, каб прайсьці абсьледаваньне: у яго знайшлі анкалягічнае захворваньне.

Спачатку Анатоля Пугача пакаралі адміністрацыйным арыштам за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП), але яшчэ да канца тэрміну арышту яму прад’явілі абвінавачаньні па крымінальным артыкуле за «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК) і зьмясьцілі яго пад варту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG