Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць гандляроў зброяй, зьвязаных з ВПК Расеі і Беларусі


Злучаныя Штаты ўвялі 1 лютага санкцыі супраць 22 фізычных і юрыдычных асоб, грамадзян і рэзыдэнтаў розных краін, зьвязаных, як сьцьвярджаецца, зь сеткай па абыходу раней накладзеных на Расею і Беларусь санкцый.

Як гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства фінансаў ЗША, усе гэтыя людзі і арганізацыі садзейнічалі прадпрыемствам расейскага ваенна-прамысловага комплексу ў абыходзе санкцый, уведзеных у сувязі з уварваньнем ва Ўкраіну.

Галоўнай фігурай з новага санкцыйнага сьпісу Міністэрства фінансаў ЗША назвала кіпрска-расейскага бізнэсоўца Ігара Зімянкова і ягонага сына Джонатана. Гаворыцца, што так званая «сетка Зімянкова» ўдзельнічала ва ўмацаваньні ваенных магчымасьцяў Расеі, пастаўляючы расейскім кампаніям высокатэхналягічнае абсталяваньне ўжо пасьля 24 лютага мінулага году.

Сярод іншага, гаворыцца, што Ігар Зімянкоў спрыяў продажам беларускай ваеннай тэхнікі ў краіны Лацінскай Амэрыкі, супрацоўнічаўшы зь дзяржаўным прадпрыемствам «Белспецвнештехника» ў парушэньне санкцый ЗША.

Таксама ў сьпісе кампанія Texel F. C. G. Technology 2100 Limited, чый кіраўнік Маркс Блатс, паводле Мінфіну ЗША, зьяўляецца часткай сеткі Зімянкова, а таксама бізнэс-партнэрам былога памочніка Віктара ЛукашэнкіАляксандра Зайцава. Гаворыцца, што Texel пастаўляла электрааптычныя прыборы ў Расею ўжо пасьля маштабнага ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым 2002 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG