Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы — рэкордная колькасьць войска з часоў скасаваньня абавязковай службы


Польскія жаўнеры на сумесных вучэньнях з амэрыканцамі, архіўнае фота
Польскія жаўнеры на сумесных вучэньнях з амэрыканцамі, архіўнае фота

Міністар абароны Польшчы лічыць, што перад абліччам магчымай расейскай агрэсіі вайскоўцаў у краіне мае стаць яшчэ больш.

Летась у Войска Польскае ўступіла рэкордная колькасьць жаўнераў. Маюцца на ўвазе прафэсійныя вайскоўцы, якія заключылі кантракт — 13 742 чалавекі. Гэта рэкорд з часоў адмены абавязковай вайсковай службы, паведаміў сайт польскага ўраду.

«Гэта толькі першы этап, бо ў 2023 годзе наша кампанія „Стань жаўнерам РП“ будзе толькі набіраць абароты. У выніку на добраахвотную тэрміновую службу ўжо запісалася больш добраахвотнікаў. Сёньня і заўтра ў 8 брыгадах прысягу прымуць або ўжо прынялі 370 вайскоўцаў тэрытарыяльнай абароны. За гэта ім вялікі дзякуй. Мы будуем моц Войска Польскага. Мы будуем новыя вайсковыя часткі», — заявіў напярэдадні Любліне віцэ-прэм’ер Марыюш Блашчак.

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны, дзякуючы новым жаўнерам за рашэньне далучыцца да Войска Польскага, адзначыў, што польскае войска павінна быць яшчэ большым, а таксама забясьпечаным самай сучаснай тэхнікай. Гэта неабходная ўмова для таго, каб Польшча была ў бясьпецы.

Таксама Блашчак ускосна пакрытыкаваў папярэднія ўлады за ліквідацыю Люблінскай мэханізаванай брыгады, якую цяпер аднавілі і яна ўваходзіць у склад 18-й мэханізаванай дывізіі — дывізіі, якая ахоўвае бясьпеку ўсходняй Польшчы.

«У сьнежні мінулага году першыя карэйскія танкі K-2, у тым ліку гарматы-гаўбіцы K-9, паставілі ў войска. Сёлета больш паставак, у тым ліку HIMARS, якія вельмі добра зарэкамэндавалі сябе ў руках украінцаў, дазваляючы ім адбіваць расейскую агрэсію. Сёлета Войска Польскае атрымае таксама карэйскія K239 Chunmoo, гэта значыць ракеты, якія маюць падобныя характарыстыкі да HIMARS.

1-я Варшаўская бранятанкавая брыгада атрымае танкі „Абрамс“, самыя сучасныя і цяжкія танкі, што таксама будзе вельмі важным аргумэнтам, калі гаворка ідзе пра стрымліваньне агрэсара. Наша задача, задача польскіх уладаў — узмацніць Войска Польскае, каб стрымаць агрэсара, каб агрэсар не наважыўся на нас напасьці», — дадаў віцэ-прэм’ер.

Блашчак адзначыў, што войска ў будучыні павінна дасягнуць колькасьці ў 300 тысяч чалавек. На гэты момант яно складаецца з 164 тысяч чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG