Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК Расеі праверыць на заклікі да тэрарызму масквіча, якога палічылі ўладальнікам тэлеграм-каналу Nexta Live


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле дадзеных крыніцы тэлеканалу РБК, паведамленьне, у якім угледзелі такія заклікі, зьявілася ў тэлеграм-канале Nexta Live у сакавіку 2022 году. Сьледзтва лічыць, што яго разьмясьціў уладальнік каналу.

На дачыненьне да Nexta правяраюць 27-гадовага жыхара Масквы Алега С., сьцьвярджае расейскае інтэрнэт-выданьне Baza. РБК падае яго прозьвішча — Селівераў. Паводле вэрсіі Сьледчага камітэту, на гэтага чалавека зарэгістраваная сім-карта, на якую аформлены тэлеграм-канал.

Baza зьвязалася з чалавекам, у дачыненьні да якога праводзяць праверку. Ён заявіў, што да Nexta наогул ніякага дачыненьня ня мае.

Baza піша, што, паводле бацькоў мужчыны, у іх доме правялі сьледчыя дзеяньні, а іх сын некалькі дзён не зьяўляўся дома.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG