Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерусаліме другі раз за содні адбылася страляніна, нападнік — 13-гадовы падлетак


У раёне страляніны ў Ерусаліме, 28 студзеня 2023 году
У раёне страляніны ў Ерусаліме, 28 студзеня 2023 году

У Ерусаліме 28 студзеня зноў адбылася страляніна, гэтым разам пацярпелі два чалавекі.

Агонь адкрылі на месцы археалягічных раскопак «Горад Давіда». Пацярпелыя — 22-гадовы валянтэр хуткай дапамогі і яго 45-гадовы бацька. Абодва ў цяжкім, але стабільным стане з траўмамі верхняй часткі цела, паведамляе The Jerusalem Post.

У сацсетках распаўсюджваецца відэа, зробленае з боку арабскага раёну Ерусаліму. У роліку чуваць страляніну і крыкі.

Паводле апошніх зьвестак ад сілавых структур, страляніну пачаў 13-гадовы падлетак з усходняга Ерусаліму. Яго паранілі, ён затрыманы і зараз яму надаюць мэдыцынскую дапамогу. Паліцыя кваліфікавала тое, што здарылася, як «падазрэньне на тэракт».

Увечары 27 студзеня страляніна адбылася ля сынагогі ў раёне Нэвэ-Яакаў. Загінулі сем чалавек, трое атрымалі раненьні. 21-гадовага нападніка забілі ў перастрэлцы з паліцыяй. Пасьля страляніны каля сынагогі затрымалі 42 чалавекі. Празь некалькі гадзін пасьля нападу паліцыя акружыла дом падазраванага ў арабскім раёне ўсходняга Ерусаліму і, у прыватнасьці, затрымала яго бацькоў.

Мяркуецца, што атака магла быць помстай арабскага насельніцтва рэгіёна за ракетны ўдар, нанесены ізраільскім войскам у ноч на 27 студзеня па сэктары Газа ў адказ на абстрэл з боку Палестынскай аўтаноміі Ашкелону і іншых населеных пунктаў на поўдні Ізраіля.

Бакі абмяняліся ракетнымі ўдарамі пасьля рэйду арміі, памежнай паліцыі і агульнай службы бясьпекі Ізраіля ў лягеры для ўцекачоў у Джэніне, на Заходнім беразе ракі Іярдан. Ізраільскі бок сьцьвярджае, што мэтай рэйду былі ўдзельнікі радыкальнай групоўкі «Ісламскі джыхад», якія плянавалі тэракты. Па сьцвярджэньні Палестынскай аўтаноміі, сярод 11 загінулых у выніку абстрэлу былі сама меней 2 мірыя жыхары.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG