Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася першая сустрэча абноўленай Каардынацыйнай рады. Якія новаўвядзеньні


Прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная стварэньню КР. 18 жніўня 2020, Менск
Прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная стварэньню КР. 18 жніўня 2020, Менск

У сустрэчы прынялі ўдзел каля 70 дэлегатаў арганізацый грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычных сіл. Фармат і месца правядзеньня паседжаньня не ўдакладняюцца.

«Абмеркавалі далейшыя крокі ў рэформе КР, уключэньне ў склад самавылучэнцаў, а таксама праект рэглямэнту дзейнасьці новага складу КР», — гаворыцца ў рэлізе.

Асноўнымі новаўвядзеньнямі рэглямэнту будуць:

  • зьяўленьне ролі сьпікера і стварэньне фракцый,
  • магчымыя фарматы ўзаемадзеяньня зь іншымі дэмакратычнымі сіламі.

Неўзабаве КР скончыць працу над рэглямэнтам і правядзе галасаваньне па далучэньні 15 кандыдатур ад самавылучэнцаў.

Вітаючы новы склад Рады, Сьвятлана Ціханоўская выказала спадзяваньне, каб КР стала «сапраўдным органам прадстаўніцтва грамадзянскай супольнасьці».

«Мне здаецца, што першачарговая задача цяпер — акрэсьліць стратэгічныя прыярытэты і прытрымлівацца іх. Я спадзяюся на вашую экспэртызу ў разглядзе праектаў найважнейшых для Беларусі рэформаў, якія рыхтуе Аб'яднаны пераходны кабінэт і дэмакратычныя сілы. Мы павінны прапанаваць грамадзтву альтэрнатыву. Вызначыць, як будзе праводзіцца канстытуцыйная рэформа і як вярнуць законнасьць. Як вызваліць і рэабілітаваць палітычных вязьняў. Як будзе забясьпечаны правапарадак і эканамічная стабільнасьць у пераходны пэрыяд».

Паводле Ціханоўскай, пасьля таго, як КР вырашыць арганізацыйныя пытаньні, будзе заплянавана першая сустрэча паміж прадстаўнікамі КР і Абʼяднанага пераходнага кабінэту.

  • Прэзэнтацыя рэформы КР адбылася летась 27 кастрычніка ў Варшаве. Сябра прэзыдыюму гэтай структуры Вольга Кавалькова паведаміла, што новы склад рады будзе пашыраны да 115 чалавек (зь першапачатковых 70 плюс 7 сяброў прэзыдыюму). 75 зь іх будуць ўключаныя ў КР як дэлегаты ад арганізацый і структур грамадзянскай супольнасьці, 25 прадставяць дзейны склад, яшчэ 15 увойдуць як свабодныя дэлегаты.
  • Першапачаткова плянавалася адрадзіць працу КР у сьнежні.
  • КР створана ў жніўні 2020 году. У Беларусі яе прызналі экстрэмісцкім фармаваньнем. Стварэньне КР фігуруе сярод крымінальных абвінавачаньняў лідэрам дэмакратычных сіл.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG