Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская абмеркавала з уладамі Харватыі падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл і дыяспары


Сьвятлана Ціханоўская і міністар замежных спраў Харватыі Гордан Грліч-Радман. Заграб, Харватыя. 26 студзеня, 2022
Сьвятлана Ціханоўская і міністар замежных спраў Харватыі Гордан Грліч-Радман. Заграб, Харватыя. 26 студзеня, 2022

У Заграбе 26 студзеня дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Пленкавічам і міністрам замежных спраў Горданам Грлічам-Радманам.

Ціханоўская падзякавала за падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл і перадала просьбы ад беларускай дыяспары, у прыватнасьці, каб «Харватыя не патрабавала апастылю ад беларусаў, якія ня могуць вярнуцца ў краіну».

Сьвятлана Ціханоўская і міністар замежных спраў Харватыі Гордан Грліч-Радман. Заграб, Харватыя. 26 студзеня, 2022
Сьвятлана Ціханоўская і міністар замежных спраў Харватыі Гордан Грліч-Радман. Заграб, Харватыя. 26 студзеня, 2022

Таксама прагучала падзяка ўладам краіны Харватыі за рашэньне выдаваць шэнгенскія візы беларусам:

«Ад студзеня Харватыя далучылася да шэнгенскай прасторы. Візы выдаюцца праз консульства ў Маскве, але абмяркоўваецца магчымасьць выдачы віз і ў Менску».

«Харватыя ня будзе прызнаваць рашэньняў незаконных судоў супраць Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады і іншых прадстаўнікоў дэмакратычнага руху, — падкрэсьлілі ў офісе. — Харватыя не прызнае Лукашэнку прэзыдэнтам і будзе працягваць працу з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл».

Сьвятлана Ціханоўская і міністар замежных спраў Харватыі Гордан Грліч-Радман. Заграб, Харватыя. 26 студзеня, 2022
Сьвятлана Ціханоўская і міністар замежных спраў Харватыі Гордан Грліч-Радман. Заграб, Харватыя. 26 студзеня, 2022

Акрамя таго, гаворка ішла пра пашырэньне санкцый супраць афіцыйнага Менску.

«Бакі абмеркавалі рэабілітацыйную праграму для былых палітвязьняў і сем’яў рэпрэсаваных. Падобныя ўжо існуюць у Нарвэгіі, Італіі і Гішпаніі. Таксама гаварылі пра студэнцкія і культурныя абмены», — дадалі ў офісе.

  • Візыт Сьвятланы Ціханоўскай у Харватыю працягваўся з 26 па 27 студзеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG