Ініцыятыву «Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва» прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»

абноўлена
Павал Латушка
Павал Латушка

Улады ўключылі ў сьпіс экстрэмісцкіх арганізацыю Паўла Латушкі.

Пра ўключэньне НАК у сьпіс экстрэмісцкіх фармаваньняў паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы, на якія спасылаецца «Вясна».

Паводле іх, прычына — «публічныя заклікі да санкцый, арганізацыя дзейнасьці па падрыхтоўцы зьдзяйсьненьня замахаў на сувэрэнітэт і грамадзкую бясьпеку Рэспублікі Беларусь».

Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва створана былым міністрам культуры Рэспублікі Беларусь, дыпляматам і экс-дырэктарам Купалаўскага тэатру Паўлам Латушкам у кастрычніку 2020 году. Арганізацыю стварылі з мэтай забясьпечыць мірнае завяршэньне выкананьня функцый нелегітымнымі органамі ўлады і стабілізацыі сыстэмы кіраваньня краінай пасьля пераходу ўлады да народу.

Пазьней Латушка таксама далучыўся да Аб’яднанага пераходнага кабінэту, які ачольвае Сьвятлана Ціханоўская.

Таксама экстрэмісцкім фармаваньнем прызналі «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі», якая ў тэлеграме публікуе зьвесткі пра ціск на беларускіх чыгуначнікаў і перасоўваньне расейскай вайсковай тэхнікі па краіне.

​
XS
SM
MD
LG