Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Netflix расказалі, што трэба зрабіць, каб дадаць беларускія субтытры да фільмаў і сэрыялаў

Лягатып Netflix
Лягатып Netflix

Карыстальнікі могуць прапанаваць фільмы ці сэрыялы, якія варта перакласьці на беларускую мову, праз адмысловую форму на старонцы сэрвісу.

Беларус зьвярнуўся ў адміністрацыю онлайн-кінатэатру Netflix з прапановай дадаць беларускую мову. Пра тое, што яму адказалі, ён расказаў у Twitter.

Карыстальнік напісаў у службу падтрымкі польскага офісу Netflix. Яго запыт наконт перакладу інтэрфэйсу паабяцалі перадаць кіраўніцтву. А вось па тэме беларускіх субтытраў да фільмаў супрацоўнікі кампаніі прапанавалі больш канкрэтны мэханізм.

У службе падтрымкі напісалі, што карыстальнікі могуць прапанаваць фільмы ці сэрыялы, якія трэба перакласьці на беларускую мову, праз адмысловую форму на старонцы сэрвісу. Дзеля гэтага трэба зарэгістравацца на плятформе Netflix.

У камэнтарах да трэду карыстальнікі Twitter выказалі здагадку, што чым больш людзей папросіць беларускіх субтытраў, тым вышэйшыя будуць шанцы, што іх жаданьне выканаюць.

XS
SM
MD
LG