Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі колькасьць абароненых доктарскіх і кандыдацкіх дысэртацый за тры гады зьнізілася на 70% 


Беларускі аграрна-тэхнічны ўнівэрсытэт
Беларускі аграрна-тэхнічны ўнівэрсытэт

У мінулым годзе у Беларусі абаронена ня больш за 117 доктарскіх і кандыдацкіх дысэртацый. У 2019-м гэтая лічба складала 397.

У Беларусі значна зьнізілася колькасьць абароненых доктарскіх і кандыдацкіх дысэртацый. Такія дадзеныя прывяла 24 студзеня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску першая намесьніца міністра адукацыі Ірына Старавойтава, піша BPN.

Летась у сыстэме Міністэрства адукацыі абаранілі 41 кандыдацкую дысэртацыю і 13 доктарскіх. Паводле слоў намесьніка міністра, гэта менш як палова (46%) усіх работ на суісканьне навуковай ступені з улікам усіх пасьпяхова абароненых, у тым ліку ў сыстэме Міністэрства аховы здароўя і іншых ведамстваў.

Такім чынам, у 2022 годзе абаронена ня больш за 117 доктарскіх і кандыдацкіх дысэртацый.

Для параўнаньня: у 2019 годзе, паводле зьвестак Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, было абаронена 397 дысэртацый. Ступень доктара навук атрымалі 39 чалавек, кандыдата навук — 358. Пры гэтым колькасьць прысуджаных ступеняў доктара і кандыдата навук у тым годзе зьменшылася на 26,4% у параўнаньні з 2018-м.

У асьпірантуры ў 2022 годзе навучалася 1885 чалавек, у дактарантуры — 344.

Старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Уладзімер Гусакоў, камэнтуючы зьвесткі пра колькасьць абароненых дысэртацый і занятых у навуцы, заявіў, што Беларусі «не патрабуецца столькі навукоўцаў. Нам патрэбныя навукоўцы таленавітыя, а не шматлікія», — сказаў ён.

Разам з тым кіраўнік НАН падкрэсьліў, што для маладых навукоўцаў «створаны ўсе ўмовы для нармальнай эфэктыўнай працы — ёсьць гранты, прэміі», адзначыў Гусакоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG