Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кабінэце Лукашэнкі кампутар Apple замянілі на «Гарызонт»


Кабінэт Лукашэнкі
Кабінэт Лукашэнкі

Тэлеграм-канал «Пул Первого» апублікаваў фотаздымкі кабінэту Лукашэнкі, дзе замест амэрыканскага кампутара Apple зьявіўся беларускі «Гарызонт».

«Пулу ўдалося здабыць фота абноўленага прэзыдэнцкага workplace!» — піша «Пул Первого». Workplace у перакладзе з ангельскай азначае працоўнае месца. Праўладны канал расказаў, што ініцыятарам зьмены кампутара стаў «беларускі хлопец, блогер» Антон Шабашоў.

«Ён даслаў паведамленьне: «Добры дзень, прашу прабачэньня за турботу. Разгледзьце маю прапанову — было б крута, калі ў Прэзыдэнта (ён меў на ўвазе Лукашэнку — РС) у кабінэце памяняюць амэрыканскі (айфонаўскі) кампутар, на наш беларускі. Упэўнены, што народ ацэніць, і ня толькі ў Беларусі». — апісвае тэлергам-канал.

Лукашэнка, пачуўшы пра гэта, ідэю нібыта падтрымаў і даручыў «Гарызонту» выканаць задачу.

Пакуль зусім незразумела, якая начынка стаіць у беларускім ноўтбуку і што ў яго за характарыстыкі, таму і немагчыма сказаць нічога пра яго прадуктыўнасьць і працаздольнасьць. Так кажуць экспэрты ў «жалезе», да якіх зьвярталася Свабода.

Беларускае дзяржаўнае тэлебачаньне ў верасьні выпусьціла сюжэт на 10 хвілін, дзе расказваецца пра новы беларускі ноўтбук ад «Гарызонта». Зь сюжэту мы даведаліся хіба толькі кошт — 1300 беларускіх рублёў.

А таксама — што ноўтбук будзе вытрымліваць холад і сьпёку, а першая партыя паедзе ў Расею. Ні тэхнічных характарыстык, ні іншых падрабязнасьцяў не расказалі.

Раней журналісты заўважылі, што ноўтбук, паказаны Лукашэнкам на сустрэчы са школьнікамі і студэнтамі, вельмі нагадвае мадэль Lenovo IdeaPad L3. Адрозьненьне — гэта вэб-камэра: у Lenovo IdeaPad L3 камэра ёсьць, у мадэлі, паказанай Лукашэнкам, няма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG