Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразійскі банк разьвіцьця прагназуе тэмпы падзеньня ВУП Беларусі на ўзроўні 5%


Грошы. Ілюстрацыйнае фота
Грошы. Ілюстрацыйнае фота

У штотыднёвым аглядзе эканомік краін апэрацый банка экспэрты Эўразійскага банка разьвіцьця дапускаюць, што беларуская эканоміка можа вярнуцца да росту бліжэй да лета. Пакуль жа тэмпы падзеньня валавога ўнутранага прадукту будуць складаць да 5%.

У ЭАБР адзначылі паскарэньне тэмпаў скарачэньня ВУП летась у сьнежні. Ён зьнізіўся на 4,9% у параўнаньні з аналягічным месяцам 2021 года. У лістападзе зьніжэньне складала 4,7%. У цэлым за мінулы год ВУП скараціўся на 4,7%.

«Унутраны попыт захоўваўся стрыманым, бо аб'ём раздробнага гандлю зьменшыўся ў сьнежні на 6,7% г/г, а інвэстыцыі ў асноўны капітал — на 18,4% г/г. У наступныя месяцы тэмпы скарачэньня ВУП Беларусі могуць застацца блізка ад сьнежаньскага значэньня і пачнуць запавольвацца вясной, а да лета ВУП можа пачаць расьці, пры адсутнасьці новых шокаў», — гаворыцца ў аглядзе ЭАБР.

Зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня Нацыянальным банкам Беларусі, паводле ЭАБР, можа скласьці да 10% пры ўмове запаволеньня інфляцыі.

З 23 студзеня яна складае 11,5 працэнта гадавых.

«Зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня, хутчэй за ўсё, не паўплывае на працэнтныя стаўкі крэдытна-дэпазітнага рынку, бо яны рэзка зьнізіліся ў другой палове мінулага года ва ўмовах прафіцыту ліквіднасьці банкаў. Аналітыкі ЭАБР лічаць, што Нацбанк у бягучым годзе можа зьнізіць стаўку рэфінансаваньня да 10% пры ўмове запаволеньня інфляцыі», — адзначылі экспэрты ЭАБР.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG