Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колішні кандыдат Андрэй Саньнікаў гатовы зноў ісьці ў прэзыдэнты. Пры якіх абставінах


Андрэй Саньнікаў, 2020 год
Андрэй Саньнікаў, 2020 год

Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах у 2010 годзе Андрэй Саньнікаў не выключае свайго ўдзелу ў новых выбарах пасьля зрынаньня рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта палітык заявіў украінскаму ютуб-каналу «Фабрыка навін».

На пытаньне, ці гатовы ён яшчэ раз узяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах, Саньнікаў адказаў, што ўсё залежыць ад рашэньня яго каманды.

«Вы ведаеце, я ў любым выпадку ўдзельнічаў бы і ўдзельнічаю да гэтага часу ў палітычным жыцьці Беларусі. Безумоўна, уся каманда, касьцяк каманды маёй захаваўся. Каманда ў нас прымае калектыўнае рашэньне. І калектыўнае рашэньне было аб вылучэньні маёй кандыдатуры ў 10-м годзе. Калі мне акажуць гонар і вылучаць маю кандыдатуру пасьля зьвяржэньня Лукашэнкі – безумоўна, я буду балятавацца», – адказаў Саньнікаў.

  • Андрэй Саньнікаў – беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзыдэнты ў 2010 годзе. Пасьля выбараў быў арыштаваны і засуджаны на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. 23 сьнежня 2011 году падаў прашэньне аб памілаваньні і выйшаў на волю 14 красавіка 2012 году. Пасьля вызваленьня пакінуў Беларусь, атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі, жыве ў Польшчы, нагадвае сайт reform-by.
  • Пасьля выбараў 2020 году Андрэй Саньнікаў крытычна выказваўся на адрас дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG