У МЗС Беларусі заявілі, што ў аварыі беларускага аўтобуса на польскай трасе ў Люблінскім ваяводзтве каля вёскі Вандзін 7 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці, трое зь іх у шпіталях Любліна. Пагрозы нічыйму жыцьцю няма.
Аўтобус, у якім было 37 чалавек, мінулае ночы зьехаў у кювэт і перавярнуўся на бок. Аўтобус накіроўваўся з Беларусі ў Італію.