Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нядаўна мы бачылі, як Лукашэнка вадзіў за нос Лаўрова. Ня хоча рабіць суіцыдальныя дзеяньні», – украінская выведка


Аляксандар Лукашэнка падчас эксклюзіўнага інтэрвію AFP у Палацы Незалежнасьці ў Менску 21 ліпеня 2022 г. Архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка падчас эксклюзіўнага інтэрвію AFP у Палацы Незалежнасьці ў Менску 21 ліпеня 2022 г. Архіўнае фота

Пакуль пагрозы адкрытага ўварваньня з тэрыторыі Беларусі ва Ўкраіну няма, паведаміў прадстаўнік прэсавай службы Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня (ГРУ) Мінабароны Ўкраіны Андрэй Юсаў у эфіры ўкраінскага тэлемарафону.

Паводле яго, чуткі аб нібыта ўварваньні Беларусі зьяўляюцца толькі «часткай псыхалягічнай апэрацыі Расеі». ГРУ, паводле інфармацыі, усё вядома аб «беларускім дыктатары і рэжыме ў краіне, у тым ліку і аб колькасьці ўдарнай групоўкі, гатоўнасьці сіл сродкаў і іншых момантах, якія дазваляюць сьцьвярджаць аб адсутнасьці пагрозы».

У той жа час, нават калі б сытуацыя зьмянілася — Украіна гатовая і адпрацавала ўсе магчымыя сцэнары, цытуе Юсава украінская служба Радыё Свабода..

«У інтарэсах Пуціна і Расеі максымальна нагнятаць тэму Беларусі, але і Лукашэнка ўжо ня надта ў гэтым гуляе. Нядаўна мы бачылі, як ён вадзіў за нос Лаўрова (кіраўнік МЗС Расеі — РС), распавядаў як любіць Пуціна, а потым сказаў, што ня бачыць пагрозы з боку Ўкраіны. Ня хоча рабіць суіцыдальныя дзеяньні», — дадаў Юсаў.

  • Міністэрства абароны Беларусі 9 студзеня абвясьціла аб сумесных з Расеяй «лётна-тактычных вучэньнях», падчас якіх «будуць задзейнічаныя ўсе аэрадромы, а таксама палігоны вайскова-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны» краіны. Вучэньні пачаліся 16 студзеня і працягнуцца да канца месяца. Паведамляецца, што для ўдзелу ў іх у Беларусь ужо прыбыла авіяцыя паветрана-касьмічных сіл Расеі.
  • Нядаўна сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў, што ёсьць прыкметы таго, што «Расея рыхтуе абвастрэньне ў лютым».
  • У лютым 2022 года Расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну, атакаваўшы з поўначы, усходу і поўдня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG