Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кракаве пачынаецца трохдзённы зімовы фэстываль беларускай культуры


Кракаў, Польшча. Ілюстрацыйнае фота
Кракаў, Польшча. Ілюстрацыйнае фота

У праграме шмат падзей, сярод які аўтарскія сустрэчы зь пісьменьніцай Ганнай Янкутай і гісторыкам Уладзімерам Арловым, выступ «Вольнага хору» і іншыя.

У суботу ў беларускай прасторы на вул. Кракаўская, 19 у Кракаве стартуе кніжны кірмаш з удзелам некалькіх кнігарняў і выдавецтваў — «Кніганоша» (Kamunikat.org), «Гутэнбэрг» — і выступамі пісьменьнікаў ды выдаўцоў.

21 студзеня зь беларусамі Кракава таксама сустрэнуцца Ганна Янкута, зь беластоцкіх ваколіц — Уладзімер і Раман Арловы:

  • 12:00–12:40 — дзіцячае мерапрыемства ад Ганны Янкуты: экалягічная гульня па кнізе «КВА» і маляванкі з катом Шпротам;
  • 13:00 — музычны выступ Рамана Арлова;
  • 15:00 — аўтарскае спатканьне з Ганнай Янкутай, прэзэнтацыя яе кніг паэзіі «Канстытуцыя» і «Геалогія»;
  • 16:00 — аўтарскае спатканьне з Ўладзімерам Арловым і аўкцыён на 7 ягоных кніг.

Таксама адбудуцца два розныя паводле праграмы нядзельныя канцэрты «Вольнага хору»: выступ у Інстытуце культуры Віла Дэцыюша апоўдні і калядны канцэрт у касьцёле сьвятой Кацярыны Александрыйскай і Маргарыты (брацтва аўгустыянаў) а 19 гадзіне, пасьля імшы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG