Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Высадка дэсантаў, зьнішчальнае прыкрыцьцё і перавозка параненых. Што яшчэ адпрацоўваецца на сумесных лётных вучэньнях Беларусі і РФ

Сустрэча расейскіх лётчыкаў на беларускім аэрадроме
Сустрэча расейскіх лётчыкаў на беларускім аэрадроме

Сумесныя лётна-тактычныя вучэньні на беларускай тэрыторыі праводзяцца з мэтай «павышэньня апэратыўнай сумяшчальнасьці авіяцыйных падразьдзяленьняў Беларусі і Расеі», заявіў камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Ўзброеных сіл Беларусі палкоўнік Андрэй Лук’яновіч.

«У вучэньні задзейнічаныя падразьдзяленьні, якія ўваходзяць у склад авіяцыйнага кампанэнта рэгіянальнай групоўкі войскаў», — цытуе Лукʼяновіча прэс-служба Міністэрства абароны.

«Падчас вучэньняў выконваецца шырокі спэктар задач, пачынаючы з паветранай выведкі, сумеснага патруляваньня беларускай дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы і кіраваньня авіяцыяй з самалёта далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня, кіраваньня [самалётамі] А-50», — сказаў Лукʼяновіч.

Ён падкрэсьліў, што «гэты авіяцыйны комплекс дае магчымасьць нарасьціць радыёлякацыйнае поле практычна на ўсю глыбіню Рэспублікі Беларусь». У ліку іншых мэтаў Лукʼяновіч назваў адпрацоўку задачы высадкі тактычных дэсантаў, перавозкі грузаў, авіяцыйнай падтрымкі, зьнішчальнага прыкрыцьця і эвакуацыі параненых.

  • Сумесныя лётна-тактычныя вучэньні беларускай і расейскай авіяцыі пачаліся 16 студзеня і будуць праходзіць да 1 лютага.
  • Рэгіянальная групоўка войскаў Беларусі і РФ фармуецца з кастрычніка мінулага году.

XS
SM
MD
LG