Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы сабралі статыстыку рэпрэсій за 2022 год і заявілі, што ўлады Беларусі будуюць таталітарную сыстэму


Перад судовым пасяджэньнем. Менск, 2022 год. Архіўны фатаздымак
Перад судовым пасяджэньнем. Менск, 2022 год. Архіўны фатаздымак

«Надзвычай глыбокі грамадзка-палітычны крызіс, у вытоках якога — узурпацыя ўлады і яе засяроджваньне ў руках Аляксандра Лукашэнкі, вызначыў працяг і нарошчваньне рэпрэсіўнай палітыкі беларускіх уладаў у 2022 годзе».

Праваабарончая арганізацыя «Вясна» заявіла ў справаздачы «Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2022 годзе», што на 31 сьнежня 2022 году колькасьць палітвязьняў у краіне дасягнула 1446, а цягам году палітвязьнямі прызналі 889 грамадзян.

Згодна са справаздачай, летась з палітычных матываў (за падзеі 2020–2022 гадоў) асудзілі ня менш як 2627 грамадзян, а амаль 3800 грамадзян сутыкнуліся з крымінальным перасьледам за гэты пэрыяд.

Праваабаронцы зафіксавалі ня менш як 6443 затрыманых і ня менш як 3272 накладзеныя адміністрацыйныя спагнаньні за рэалізацыю сваіх правоў і свабод, зь якіх 2274 — адміністрацыйныя арышты, і 938 — адміністрацыйныя штрафы.

  • «Надзвычай глыбокі грамадзка-палітычны крызіс, у вытоках якога — узурпацыя ўлады і яе засяроджваньне ў руках Аляксандра Лукашэнкі, які дэ-факта не зьмірыўся з паразай на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, адсутнасьць у Беларусі эфэктыўных дэмакратычных інстытутаў вызначалі працяг і нарошчваньне рэпрэсіўнай палітыкі беларускіх уладаў у 2022 годзе, — так адзначылі праваабаронцы галоўную тэндэнцыю мінулага году.
  • Адсутнасьць рэальных прававых мэханізмаў канстытуцыйнай зьмены ўлады, абароны і заахвочваньня правоў на мірныя сходы, асацыяцыі, свабоду выказваньня думак, свабоды ад катаваньняў і іншых відаў жорсткага, бесчалавечнага, зьневажальнага абыходжаньня прывялі да іх татальнай дэвальвацыі ў Беларусі;
  • дзеяньні ўсіх галін улады накіраваныя на пабудову новай — таталітарнай — сыстэмы, што выключае любыя адступленьні ад дзяржаўнай палітыкі і ідэалёгіі, дзеля чаго беспакарана, паводле ўказаньня і з ухваленьня вышэйшых службовых асоб дзяржавы ў грамадзтве ўкараняецца атмасфэра ўсеагульнага страху, вынішчаюцца любыя праявы іншадумства, падмяняюцца паняцьці ў інтарэсах кіруючых колаў;
  • цаной палітычнай і эканамічнай падтрымкі з боку ўлад Расейскай Фэдэрацыі дыктатуры, якая страціла легітымнасьць і знаходзіцца пад эканамічнымі санкцыямі, сталі забесьпячэньне ўладамі Беларусі тэрыторыяй, паветранай прасторай, інфраструктурай Беларусі для расійскай агрэсіі ў дачыненьні да сувэрэннай Украіны, а таксама яе безумоўная палітычная і інфармацыйная падтрымка».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG