Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На прыладах iOS заблякавалі тэлеграм-каналы ГУБАЗіКа

Ілюстрацыя
Ілюстрацыя

Цяпер, пры спробе перайсьці ў адзін з такіх каналаў на прыладзе iOS, карыстальнік бачыць паведамленне пра тое, што канал недаступны з-за парушэньня правілаў.

Гаворка ідзе пра каналы «Центр Э» і «Сводочки Центра», паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна», рэсурсы якога, у сваю чаргу, улады абвясьцілі «экстрэмісцкімі»

На мінулым тыдні з-за парушэньня правілаў на iOS заблякавалі тэлеграм-каналы праўладнай і прарасейскай актывісткі Вольгі Бондаравай і «Сводок Центра».

Што тычыцца ГУБАЗіКа, яго рэсурсы неаднаразова блякаваліся рознымі плятформамі ў інтэрнэце. Затым сілавікі ствараюць новыя каналы і суполкі. У іх сыстэматычна нэгатыўна, з ужываньнем абсцэннай лексікі, характарызуюць дзеяньні праціўнікаў Лукашэнкі, вайны і Пуціна, ідуць нападкі на беларускія нацыянальныя сымбалі і даецца нэгатыўная характарыстыка палітвязьням і затрыманым.

XS
SM
MD
LG